Тарыфы на перавозкі пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх і рэгіянальных лініях эканом-класа ў Беларусі будуць павялічаныя.

Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі №74 ад 8 кастрычніка 2013 г., якое сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Кошт праезду пасажыраў цягнікамі на гарадскіх лініях у межах аднаго тарыфнага пояса павялічыцца на 42,9% з 3 500 да 5 000 рублёў, пры праездзе ў межах двух тарыфных паясоў — на 27,7% з 4 700 да 6 000 рублёў за адну паездку.

Кошт праезду за 1 км цягнікамі эканом-класа на рэгіянальных лініях павялічыцца з 70 да 90 рублёў, за адну зону — з 700 да 900 рублёў.

Таксама падаражэе праезд пасажыраў цягнікамі на рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях эканом-класа і бізнес-класа — на 50%. Акрамя таго, дакументам устаноўлены павышаныя тарыфы на правоз багажу і грузабагажу на гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях.

Пастанова ўступае ў сілу праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?