Шасцікласніка заўважылі ў маладзечанскім супермаркеце.

Дзяўчынка пазнала яго па арыенціроўцы ў Інтэрнэце і паведаміла маці, а тая звязалася з праваахоўнікамі і валанцёрамі пошукава-выратавальнага атрада «Анёл».

Ахоўнікі крамы пацвердзілі, што неаднаразова бачылі хлопчыка, які падобны да зніклага. Супрацоўнікі міліцыі знайшлі яго ў двары найбліжэйшага шматпавярховіка.

Як уцякач растлумачыў супрацоўнікам праваахоўных органаў, у дзень знікнення (23 кастрычніка) ён сеў у цягнік і з'ехаў у Маладзечна. Начаваў у пад'ездах жылых дамоў, днём знаёміўся з аднагодкамі і тыя падкормлівалі яго цэлы тыдзень.

Збегчы са школы і дома хлопчык рашыў пасля таго, як размаляваў сцены ў школе і дырэктар правёў з ім прафілактычную гутарку.

Хлопчык вучыцца ў школе са спартовым ухілам, на ўліку ў ІСН не знаходзіцца. Яго сям'я характарызуецца станоўча.

Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, дзіця схільнае да вандравання, з сямі гадоў ён неаднаразова сыходзіў з дома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?