Сярод 13 выключаных са спісу неўязных у краіны ЕС — былая суддзя Вольга Комар, якая цяпер працуе адвакатам.
Вольга Комар у бытнасць суддзёй, фота Радыё Свабода
Вольга Комар пракаментавала сваё выключэнне з «чорнага спісу»: «Так, я задаволеная, але каментаваць гэта не буду».
Карэспандэнт: «Пасля звальнення з пасады суддзі вы праз нейкі час пачалі працаваць адвакатам. Знаходжанне ў «чорным спісе» вам неяк замінала?»
«Не, гэта ніяк не адбівалася на маёй працы».
У 2011 годзе як суддзя Фрунзенскага райсуда Вольга Комар асудзіла на 4 гады зняволення ўдзельніка мітынгу 19 снежня 2010 году Васіля Парфянкова. В.Комар вядомая таксама тым, што скончыла Беларускі нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа.
0
0
0
0
0
0