Фёдар Ястраб. Фота belapan.by.

«Бакавы аміятрафічны склероз. Гэта рэдкае захворванне мозга. Не анкалогія, а неўралогія. У Беларусі з такім захворваннем толькі 12 чалавек, у Расіі — 600, — паведаміла жонка мастака спн. Арына. — Пра хваробу даведаліся ў чэрвені. Цяпер яму цяжка размаўляць і хадзіць».

Родныя шукаюць клініку за мяжой, дзе прынялі б мастака пад нагляд медыкаў. Да сёння не знойдзены метады поўнага вылечвання, але лячэнне дае магчымасць падоўжыць людзям жыццё.

«А колькі чалавек можа пражыць, Бог толькі ведае»,

— адзначае спн. Арына.

Хвароба не ўплывае на разумовыя здольнасці. Сп. Ястраб піша вершы. Нізкі вершаў апублікаваныя ў свежых нумарах часопіса «Дзеяслоў» і газеты «Літаратурная Беларусь».

Для таго, каб адправіць мастака ў замежную клініку, патрэбны грошы.

Для гэтай мэты створаны дабрачынныя рахункі:

 

Можна таксама пералічыць гроша на:

WebMoney 423670940515
EasyPay 48305348 на імя Ястраба Ф.А.

У сярэдзіне лістапада ў Мінскай абласной бібліятэцы плануецца аўкцыён з удзелам мастакоў, грошы ад якога пойдуць на лячэнне сп. Ястраба. Дакладнай даты пакуль няма.

Фёдару (Францу) Ястрабу сёлета споўнілася 60 гадоў. Ён загадваў галерэйна-выставачным аддзелам у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Сябра Беларускага саюза мастакоў. Выкладаў у БДУ культуры і мастацтваў.

***

Даведка

Бакавы аміятрафічны склероз (хвароба маторных нейронаў) — невылечная хвароба цэнтральнай нервовай сістэмы, пры якой адбываецца паражэнне маторнай кары галаўнога мозга і рухальных нейронаў. Гэта прыводзіць да паралічаў і ў далейшым атрафіі цягліцаў. Штогод выяўляецца 1-2 выпадкі захворвання на 100 тысяч чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?