Генадзь Селязьнёў

А. Лукашэнка ў тэрміновым парадку выклікаў да сябе з Масквы расейскага дэпутата Генадзя Селязьнёва. Пра тое, што расейскі андроід тэрмінова спатрэбіўся Лукашэнку, гаворыць той факт, што гэтая сустрэча ў плянах беларускага кіраўніка ня значылася.

Нагодаў для тэрміновай сустрэчы было больш чым дастаткова. Нават мяркуючы па сьціслым паведамленьні прэсавай службы прэзыдэнта, можна зразумець, якія пытаньні й праблемы трывожаць А.Лукашэнку найперш.

Так, гаворка ішла пра магчымасьці выдачы Беларусі расейскага ўрадавага стабілізацыйнага крэдыту. Лукашэнка запэўніў, што «ў эканоміцы краіны ня будзе дапушчана ніякіх абвалаў», што «сытуацыя ў рэспубліцы нармалёвая, ідзе актыўны пошук шляхоў зьніжэньня энэргавыдаткаў у эканоміцы». Аднак, нягледзячы на тое, што апора робіцца на ўласныя сілы, дадатковыя сродкі на аплату энэргарэсурсаў яму ўсё ж патрэбныя.

У гэтай сувязі гаворка ішла пра сытуацыю ў Расеі: пра прызначэньне новага ўраду й прэм’ер‑міністра. Вельмі хвалявалі Лукашэнку й тэрміны правядзеньня паседжаньня Вышэйшай дзяржрады саюзнай дзяржавы.

Але Селязьнёў быў вымушаны нагадаць Лукашэнку, што тэрміны мажліва вызначыць толькі пасьля папярэдняга абмеркаваньня двума прэзыдэнтамі пераліку тэм, якія могуць увайсьці ў павестку дня ВДР.

Без сумневаў, Лукашэнка й Селязьнёў абмеркавалі бягучы палітычны момант у Расеі, у сьвятле будучых парлямэнцкіх выбараў, а таксама шэраг іншых тэм.

Аказваецца, тэма расейскага ўрадавага крэдыту жывая й шчэ як. Гэта значыць толькі тое, што продаж дзярждолі ў статутным фондзе Вэлкома, гэтак жа як і запуск фінансавай схемы «інвэстар М. фон Келер з вартай даверу рэпутацыяй» ня надта дапамаглі сацыяльна‑арыентаванай беларускай эканоміцы.

АФН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0