Фота Ibrahim Yakut/AA/abacapress.com
Па звестках выдання Daily Mail, ураджэнец Турцыі Султан Кесэн пакутуе ад паталагічнай высокаросласці, абумоўленай празмернай выпрацоўкай гармону росту — гігантызмам.
Для дадзенага захворвання характэрныя непрапарцыйны целасклад і падаўжэнне канечнасцяў.
Пасля доўгіх пошукаў 30-гадовы турак выпадкова сустрэў 20-гадовую грамадзянку Сірыі Мерве Дзібо, якая прыняла яго прапанову рукі і сэрца.
Дзяўчына, не спалохалася розніцы ва ўзросце і росце, стала афіцыйнай жонкай гіганта, піша pixanews.com.