Былы супрацоўнік амерыканскіх спецслужбаў Эдвард Сноўдэн уладкаваўся на працу. Ён будзе займацца падтрымкай аднаго з недзяржаўных расійскіх інтэрнэт-парталаў.

Пра гэта, як паведамляецца 31 кастрычніка ў твітэры тэлеканала Russia Today, распавёў яго адвакат Анатоль Кучэрэна.

Пра які менавіта сайт ідзе гаворка, пакуль невядома.

Раней Сноўдэна паклікаў на працу Павел Дураў. Заснавальнік «Укантакце» прапанаваў былому супрацоўніку спецслужбаў заняцца абаронай асабістых звестак карыстальнікаў сацыяльнай сеткі.

Сноўдэн, які стаў вядомы дзякуючы выкрыццю спецслужбаў ЗША, знаходзіцца ў Расіі з чэрвеня 2013 года. Тут яму далі часовы прытулак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?