ДТЗ адбылося вечарам 30 кастрычніка на аўтадарозе Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы.

Мужчына, які кіраваў аўтамабілем «Масквіч-412», выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем «ДАФ» з паўпрычэпам.

У выніку ДТЗ вадзіцель «Масквіча» загінуў на месцы, а яго пасажыры з траўмамі былі дастаўлены ў Рагачоўскую бальніцу.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, загінулы вадзіцель з 2009 года тры разы затрымліваўся за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення, у 2010 годзе рашэннем суда быў пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі на пяць гадоў.

За мінулыя суткі супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі Гомельскай вобласці было выяўлена 1.046 парушэнняў правіл дарожнага руху. У прыватнасці, 16 вадзіцеляў кіравалі транспартам у стане алкагольнага ап'янення, 232 вадзіцелі перавысілі хуткасць руху, 66 вадзіцеляў не прышпіліліся рамянямі бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?