Грамадства125125

У Мінску хлопец пайшоў на канфлікт з-за расійскага сцяга ў кіроўцы аўтобуса

У Мінску быў затрыманы актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Алесь Кутасаў, які папрасіў прыбраць сцяг з лабавога шкла аўтобусу «Калодзішчы-Мінск», паведамляе сайт bchd.info.

Зайшоўшы ў аўтобус і пабачыўшы расейскі сцяг, Алесь Кутасаў на першым жа прыпынку папрасіў кіроўцу прыбраць сцяг, але той, агрызнуўшыся, зачыніў вакенца.

На наступным прыпынку ў аўтобус увайшла кандуктар, якая папрасіла паказаць дакументы на праезд. «Я ёй сказаў, што аплачу толькі тады, калі будзе прыбраны сцяг», — адзначыў актывіст.

На дыспетчарскай станцыі кандуктар перадала актывіста міліцыянтам, абвінаваціўшы яго ў тым, што ён дэбашырыў і ледзь не лез у кабіну кіроўцы.

Разам з тым прайсці ў міліцэйскі пастарунак для запісу паказанняў кандуктар адмовілася, а кіроўца між тым прыбраў сцяг з аўтобуса.

Па словах затрыманага, па дарозе ў пастарунак міліцыянты абураліся, што ён размаўляе па-беларуску, бо, паводле іх словаў, беларускай мовы не існуе, а існуе толькі трасянка, а Расія з'яўляецца найбліжэйшым хаўруснікам Беларусі.

У адказ актывіст заявіў, што лічыць расейскі сцяг сімвалам расейскай акупацыі. Паколькі ж аўтобус з'яўляецца дзяржаўнай уласнасцю і аплочваецца грамадзянамі, у тым ліку і ў выглядзе падаткаў, то і падобных прадметаў у грамадскім транспарце быць не павінна, сказаў ён.

У пастарунку Алеся Кутасава пратрымалі дзесяць хвілін і, «прабіўшы па базе», адпусцілі, запісаўшы, што правялі тлумачальную размову.

Між тым актывіст БХД ужо даслаў скаргу у Мінсктранс. «Чакаю адказу», — адзначыў ён.

Каментары125

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

Усе навіны →
Усе навіны

Суд у ЗША разглядае справу аб бабрысе, якая не хоча жыць у дзікай прыродзе1

Абвешчаныя нобелеўскія лаўрэаты па фізіцы1

У Мінску банкрутуе фірма, якая развівала сетку бургерных ад Цімаці4

Дзе купілі самую дарагую кватэру ў Мінску ў верасні?2

У Беларусі некалькі дзён могуць быць праблемы з інтэрнэтам3

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»16

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

Галоўнае
Усе навіны →