31 кастрычніка ў Брэсце адкрыты помнік лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру, прэм'ер-міністру Ізраіля ў 1977—1983 гадах Менахему Бегіну. 

Адліты з бронзы бюст на дзвюх гранітных трохкутных стэлах з памятным надпісам на трох мовах (беларускай, англійскай і іўрыце) устаноўлены на вуліцы Куйбышава побач з домам, дзе да 1939 года была яўрэйская гімназія, у якой вучыўся Бегін. На гэтым будынку ў 2005 годзе была адкрыта мемарыяльная дошка ў яго гонар. 

У цырымоніі адкрыцця помніка ўдзельнічалі прадстаўнікі мясцовай улады, дыпламатычных місій у Брэсце, пасольства Ізраіля ў Беларусі, Цэнтра спадчыны Менахема Бегіна, Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын, брэсцкай яўрэйскай абшчыны і жыхары горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?