Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС Беларусі, асаблівую ўвагу інспектары нададуць выкананню кіроўцамі хуткасных рэжымаў і правілаў абгону, фізічнаму стану вадзіцеляў транспартных сродкаў, выяўленню парушэнняў правілаў дарожнага руху пешаходамі і веласіпедыстамі.

Спецпадраздзяленне ДПС «Страла» будзе адпрацоўваць Пінскі, Ганцавіцкі, Старадарожскі, Любанскі і Барысаўскі раёны.

Сіламі мясцовых ДАІ запланаваныя адпрацоўкі аўтадарог М8 (мяжа РФ — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны), Р45 (Полацк — Глыбокае — мяжа Літвы), М5 (Мінск — Гомель) і Р43 (Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы).

На тэрыторыі Мінскай вобласці ў Капыльскім, Любанскім, Нясвіжскім, Смалявіцкім, Старадарожскім, Стаўбцоўскім і Уздзенскім раёнах запланавана правядзенне спецыяльнага мерапрыемства пад умоўнай назвай «Фільтр».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?