Ernesta Baranauskiene

Ernesta Baranauskiene

У суботу, 2 лістапада, умовы надвор'я ў нашай краіне ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, таму істотных ападкаў не чакаецца.

Толькі па паўночным захадзе краіны месцамі чакаюцца невялікія дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах — туман. Вецер паўднёва-заходні ўмераны.

Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +1.. +7°С, пры высвятленне па поўдні 0.. -3°С, максімальная тэмпература днём +7.. +13°С.

3-4 лістапада надвор'е ў Беларусі абумовяць франтальныя раздзелы, якія перамяшчаюцца з паўднёвага захаду Еўропы. Чакаецца няўстойлівае цёплае надвор'е.

У нядзелю, 3 лістапада, на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, па поўначы — парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +5.. +10°С, максімальная днём ад +8°С па поўначы да +15°С па поўдні краіны.

У панядзелак, 4 лістапада, уначы на большай частцы тэрыторыі, днём па паўночна-ўсходняй палове прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходні, заходні парывісты, раніцай і днём па паўночна-заходняй палове — моцны парывісты.

Тэмпература паветра: мінімальная ноччу ад +4°С па захадзе да +11°С па паўднёвым усходзе краіны, максімальная днём +6.. +12°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?