Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Георгія Маргвелашвілі з перамогай на выбарах прэзідэнта Грузіі, паведаміла прэс-служба кіраўніка краіны.

«Дазвольце выказаць надзею, што ваша дзейнасць на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе будзе спрыяць далейшаму росквіту Грузіі і развіццю ўзаемавыгаднага беларуска-грузінскага супрацоўніцтва», — гаворыцца ў віншаванні.

Паводле звестак ЦВК Грузіі, перамогу на прэзідэнцкіх выбарах, якія адбыліся 27 кастрычніка, атрымаў кандыдат ад кааліцыі «Грузінская мара» Георгій Маргвелашвілі, за якога прагаласавалі больш як 60% выбаршчыкаў.

Адзначым, Аляксандр Лукашэнка 25 кастрычніка на прэс-канферэнцыі паводле вынікаў пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД запрасіў Грузію вярнуцца ў склад СНД.

Маргвелашвілі напярэдадні выбараў заяўляў, што выбарам Грузіі з'яўляецца Еўропа і Еўрапейскі саюз і на пасадзе прэзідэнта ён будзе садзейнічаць развіццю краіны ў гэтым кірунку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?