31 кастрычніка, нападаючы Пітсбург Пінгвінз Паскаль Дзюпуі падчас матчу рэгулярнага чэмпіянату НХЛ супраць Бостан Бруінз пазбавіўся двух зубоў.

На лёдзе хакеіст выпадкова атрымаў ад партнёра па камандзе ўдар клюшкай у сківіцу.

Пасля гэтага Дзюпуі адправіўся на лаўку запасных і самастойна выдраў сабе два зубы. Хакеіст вырашыў абысціся без дапамогі лекараў, каб не прапусціць ні адной змены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?