Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Удзельнік шэсця ў Курапаты, мужчына пенсійнага ўзросту, па-ранейшаму ідзе ў калоне ў майцы, на якой спераду напісана «Лукашэнка сыходзь», а ззаду — «Чацвёрты раз адзін і той жа прэзідэнт — не дзякуй».

Нагадаем, перад пачаткам шэсця да яго падышлі супрацоўнікі міліцыі і папрасілі зняць майку, каб пазбегнуць інцыдэнтаў. Аднак мужчына адмовіўся гэта зрабіць.

У каментары БелаПАН ён паведаміў, што ў адказ папрасіў міліцыянераў назваць яму закон, які забараняе насіць падобнае адзенне. «Мне адказалі: ну вы ж самі разумееце…» — расказаў удзельнік шэсця, які прыехаў у Мінск з Гомеля.

Паводле слоў мужчыны, ён таксама пацікавіўся, як супрацоўнікі праваахоўных органаў могуць прапаноўваць яму «жыць па паняццях, а не па законе».

«Я сказаў, што міліцыя павінна разумець, што Канстытуцыя Беларусі вышэйшая за любы ўказ прэзідэнта. Пасля гэтага на мяне перасталі звяртаць увагу», — расказаў гамяльчанін. Ён таксама адзначыў, што пастаянна прыязджае ў Мінск на «Дзяды».

Глядзі таксама: У часе шэсця ў Курапаты адбыўся інцыдэнт

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?