Ад 3 лістапада на плошчы Якуба Коласа працуе бібліятэка пад адкрытым небам. Скарыстацца ёй зможа любы ўладальнікі смартфонаў і планшэтаў. На кожнай кнізе ёсць адмысловы QR-код з дапамагой якога і пампуюцца кнігі. Падрабязная інафмацыя аб карыстанні размешчаная на тумбах.

Такую акцыю зладзіў аператар мабільнай сувязі МТС. Асабліва цешыць у гэтай бібліятэцы – вялізная колькасць твораў беларускай літаратуры – Дунін-Марцінкевіч, Багушэвіч, Багдановіч, Колас, Купала, Зарэцкі, Адамчык, Танк, Быкаў і шмат хто яшчэ.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?