Нядаўна, на мінулым тыдні, падышла да мяне класная кіраўніца, і сказала, што, маўляў, нельга запаўняць дзённік па-беларуску. Яна мне паведаміла, аб тым што па новых правілах міністэрства адукацыі дзённік запаўняецца на той мове, на якой вядзецца навучанне. А так як магчымасці навучацца па-беларуску ў Берасце няма, то значыцца ў мяне няма выхаду.

Я яе папрасіў дакумент, які сведчыць аб гэтых новых правілах.

Насамрэч, у настаўніцкай газеце ад 25 жніўня чорным па белым напісана, што запаўненне ажыццяўляецца на мове, на якой вядзецца адукацыя. Я паведаміў ёй, што ўсё яшчэ ёсць канстытуцыя, у якой напісана аб двух дзяржаўных мовах. У адказ яна сказала, што ёй пляваць на канстытуцыю, і, што ёсць закон, і, што яго выкананне будуць патрабаваць.

Я не пагадзіўся і сказаў, што гэты новы «закон» пярэчыць канстытуцыі.

— Тады у цябе будуць праблемы, пачуў я ў адказ.

Янка-спадар

Хай людзі ўбачаць вашымі вачыма
Дасылайце на [email protected] вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны (029) 707-73-29, (029) 613-32-32, (017) 284-73-29
Хай людзі вас пачуюць!

Глядзі яшчэ:
Старшыня Канстытуцыйнага суду: Адказнасьць за непавагу да беларускай мовы ніхто не адмяняў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0