У школах правялі адмысловыя сходы, на якіх настаўнікам загадалі прадухіліць знаходжаньне іх вучняў на «несанкцыянаваных» акцыях апазыцыі 14 кастрычніка і 4 лістапада.

Гэтую навіну паведамілі бацькі капыльскіх школьнікаў. Прыйшоўшы са школы, дзеці пыталіся ў іх, што такое павінна здарыцца ў Менску 14 кастрычніка і 4 лістапада, бо ім загадалі ў гэтыя дні знаходзіцца ў дома. У школах правялі сходы, на якіх кіраўніцтва загадала настаўнікам пракантраляваць месцазнаходжаньне іх вучняў у гэтыя дні. Катэгарычна забаранілі ўдзел кагосьці са школьнікаў у «несанкцыянаваных» уладамі акцыях апазыцыі. Цікава, што менскія ўлады дагэтуль не прынялі рашэньня наконт правядзеньня ў сталіцы маршаў апазыцыі, а дырэкцыя капыльскіх школаў ужо палічыла іх недазволенымі. Настаўнікаў папярэдзілі аб пэрсанальнай адказнасьці за сваіх вучняў. Кажуць, што такія папярэджаньні ў гэтым раёне рабілі вясной перад Днём волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?