2 лістапада прыкладна ў 22.00 у Гомелі дзевяць хлопцаў, жыхары абласнога цэнтра, наладзілі на праезнай частцы сеанс масавых заняткаў фізкультурай. Яны выбеглі на праезную частку каля гасцініцы «Сож» (вуліца Савецкая), сталі адціскацца і скандзіраваць «За спецназ!».

Як паведаміў yачальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Гомельскага аблвыканкама Андрэй Мазэпін, аб перакрыцці руху паступіла паведамленне ў дзяжурную часць Цэнтральнага РАУС Гомеля. На месца здарэння выехала міліцыя.

Чатыры ўдзельнікі «флэшмобу» былі дастаўленыя ў выцвярэзнік, потым іх прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за з'яўленне ў грамадскім месцы ў п'яным стане.|
У дачыненні да пецярых удзельнікаў фізкультурных заняткаў на дарозе складзены адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне ПДР.

Як патлумачылі затрыманыя, да здарэння яны сядзелі ў рэстаране «Бацькі», затым вырашылі прадэманстраваць сваю моц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?