Як паведамляе прэс-служба міліцыі, 2 лістапада два супрацоўнікі Ленінскага РАУС заступілі на службу для правядзення прафілактычных мерапрыемстваў па прадухіленні і раскрыцці крадзяжоў з аўтатранспарту і яго разукамплектаванні.
А палове на трэцюю гадзіну, знаходзячыся ў раёне гаражна-будаўнічага кааператыву «Лада-2008» (вул. Авіятараў), яны заўважылі натоўп, які біўся.
Паведаміўшы пра гэта ў аператыўна-дзяжурную службу райаддзела міліцыі, міліцыянеры паспрабавалі спыніць бойку, але яе ўдзельнікі праявілі сябе агрэсіўна, двое з іх напалі на аднаго з аператыўнікаў і збілі яго палкай і рукамі.
Для спынення супрацьпраўных дзеянняў афіцэры міліцыі прымянілі табельную зброю, зрабіўшы дзевяць папераджальных, а затым тры прыцэльныя стрэлы па нападніках.
Супрацоўнікі АМАП УУС, якія прыбылі на месца здарэння, затрымалі ўдзельнікаў бойкі і выклікалі хуткую меддапамогу.
З дыягназам «чэрапна-мазгавая траўма» ў бальніцу быў дастаўлены супрацоўнік крымінальнага вышуку, а таксама з агнястрэльнымі раненнямі сцёгнаў, галёнкаступнёвага суставу, пахавай вобласці і алкагольным ап'яненнем — двое нападнікаў, мясцовых жыхароў 1985 і 1986 гадоў нараджэння.
Зараз іх жыццю нічога не пагражае. У медустановах, дзе знаходзяцца пацярпелыя, выстаўлены пост аховы.
У дачыненні да грамадзян 1985 і 1986 гадоў нараджэння Магілёўскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачата справа на падставе арт. 364 КК (гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).