фота Сяргея Гудзіліна

Жыхар Гомеля Юрый Рубцоў, якога затрымалі 3 лістапада пасля шэсця ў Курапаты, асуджаны на трое сутак арышту. Яго абвінавацілі ў непадпарадкаванні міліцыі.

Падчас акцыі Дзяды Юрый Рубцоў прайшоў у майцы, на адным баку якой было напісана «Лукашэнка, сыходзь!», а на другім — «Чатыры разы прэзідэнт — не! Гэта не прэзідэнт, а цар-самазванец».

На пачатку шэсця міліцыя патрабавала, каб Рубцоў зняў майку. Аднак ён не паслухаўся.

«Гэта яшчэ раз пацвярджае залежнасьць нашых судоў ад улады», — заявіў пасля прысуду Рубцоў.

Ён пакуль не бачыў судовай пастоновы і не ведае ці будзе абскарджваць прысуд.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?