Маладыя японцы ўсё часцей адмаўляюцца ад сэксу і аддаюць перавагу віртуальным сяброўкам, а не рэальным. Гэтая мода прымае пагрозлівыя маштабы для ўсёй краіны.

Толькі 27% японцаў, якія знаходзяцца ва ўстойлівых адносінах, займаюцца сэксам хоць бы раз у тыдзень, а астатнія робяць гэта радзей або не робяць наогул.

У краіне ёсць катэгорыя маладых людзей, якіх называюць отаку (разнавіднасць «батанікаў», камп’ютарнікаў), якія наогул аддаюць перавагу будаваць адносіны толькі з віртуальнымі дзяўчынамі.

Росту колькасці дарослых цнатліўцаў спрыяе і японская культура. Манга і Hello Kittу апяваюць мілую нявіннасць.

Такі ўсеагульны цэлібат пагражае будучыні краіны. Японцы менш займаюцца сэксам і менш нараджаюць, так што па прагнозах экспертаў гэта прывядзе да скарачэння насельніцтва Краіны ўзыходзячага сонца на траціну ўжо праз 50 гадоў.

У Токіо, насельніцтва якога складае 35 млн чалавек, у год нараджаецца ўсяго 250 тысяч дзяцей.

Шакавальная лічба, калі параўнаць яе з Лонданам, у якім пры 8 млн жыхароў нараджаецца 135000 немаўлятаў штогод.

«Існуе шмат прычын, па якіх насельніцтва Японіі скарачаецца, але галоўнай з'яўляецца ўсё ж адмова ад сэксу ў моладзі, — кажа брытанская журналістка Аніта Рані, якая зняла цэлы фільм на гэтую тэму для ВВС. — Моладзь проста не хоча быць часткай гэтага.

Я сустракала шмат падлеткаў і старых людзей, якія заводзілі сабе камп'ютарных дзяўчат. Яны задавальнялі мужчын, таму што не патрабавалі браць сябе ў жонкі.

Што да саміх японак, то яны сталі значна больш незалежнымі, чым гэта было прынята раней. Цяпер яны хочуць, каб маладыя людзі іх дамагаліся, але ў хлопцаў гэта не выклікае ніякага энтузіязму».

Праведзенае ў гэтым годзе апытанне паказала, што 45 % дзяўчат ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў не зацікаўлены ў сэксуальных адносінах ці пагарджаюць гэтым бокам жыцця.

У заўсёды закрытым японскім грамадстве цяпер кажуць пра неабходнасць масавай іміграцыі японак ў іншыя краіны, каб у жанчын усё ж з'явіліся мужы і дзеці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?