Здарэнні17

32-гадовы каталіцкі святар загінуў у ДТЗ пад Івянцом

У ДТЗ пад Івянцом (Валожынскі раён) загінуў 32-гадовы святар касцёла Святога Міхаіла.

Аварыя адбылася ўвечары 4 лістапада а 19-й гадзіне на 30 кіламетры трасы Івянец — Сівіца — Белакорац.

«У тым месцы, дзе адбылася аварыя, дарога рэзка ідзе на закругленне ўправа. Кіроўца перад гэтым здзяйсняў абгон і, хутчэй за ўсё, перавысіў хуткасць. Ён не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет. Там аўтамабіль «Опель» ўдарыўся ў дрэва. Ад атрыманых траўмаў кіроўца памёр на месцы. Загінуўшы быў святаром, мяркуецца, што ён ехаў са службы, бо быў апрануты ў рызу», − распавёў "Рэгіянальнай газеце" інспектар дзяжурна-патрульнай службы Валожынскай дзяржаўтаінспекцыі Андрэй Бобрык.

Па інфармацыі «Нашай Нивы», імя ксяндза Андрэй Ахрэм. Ён нарадзіўся ў Вілейцы, там цяпер жывуць ягоныя бацькі. З 2005 па 2012 праходзіў фармацыю і навуку пры ордэне айцоў францішканаў у Лодзі (Польшча). Сёлета Андрэя Ахрэма высвяцілі ў ксяндзы. Сваю першую службу ён адправіў у вілейскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа.

«Андрэй быў пасвечаны ў святары паўгода таму. Ён служыў у касцёле Св. Міхала Арханёла ў Івянцы. Учора Андрэй вяртаўся з вёскі Камень, дзе замяняў святара суседняй парафіі», — расказаў прэс-сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларус Юрый Санько.

Пахаванне ксяндза Андрэя Ахрэма адбудзецца ў пятніцу, 8 лістапада, у касцёле Св. Міхала Арханёла ў Івянцы. Пачатак службы а 13:00. 

Каментары17

Пасол Сідарэнка пакончыў з сабой, не вытрымаў допытаў КДБ

Пасол Сідарэнка пакончыў з сабой, не вытрымаў допытаў КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Ці стала болей пасля каранавіруса сардэчна-сасудзістых захворванняў? Вось што заўважылі беларускія дактары2

Скандал у Кыргызстане з-за заручын пляменніцы прэзідэнта Жапарава. Таму прыйшлося выбачацца3

Міс Беларусь назвала ганьбай, што не адказала на пытанне пра аўтара «Паўлінкі»12

Z-блогер пахваліўся, што ў Бярдзянску «адправіў на падвал» дзяўчыну за тое, што яна гаварыла з ім па-ўкраінску14

За данаты будуць судзіць аднаго з найлепшых трэйлранераў Беларусі1

Самы высокі будынак Мінска дасягнуў 42 паверха4

Палітзняволеная дырэктарка віленскай друкарні Алеся Буневіч выехала з Беларусі і ўз'ядналася з сям'ёй ФОТАФАКТ1

Асанж заключыў здзелку з уладамі ЗША і быў вызвалены1

Былы амерыканскі пасол распавёў, як Іслам Карымаў кінуў тапак у сваю дачку Гульнару5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасол Сідарэнка пакончыў з сабой, не вытрымаў допытаў КДБ

Пасол Сідарэнка пакончыў з сабой, не вытрымаў допытаў КДБ

Галоўнае
Усе навіны →