Кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Біл дэ Блазіа атрымлівае пераканаўчую перамогу на выбарах мэра Нью-Ёрка.
Біла дэ Блазіа віншуе яго сын, фота NY Times
Падлічаны бюлетэні з 84% выбарчых акругаў: за дэ Блазіа аддалі галасы не менш за 73% выбаршчыкаў.
Такім чынам 52-гадовы адвакат апярэджвае свайго найбліжэйшага суперніка — рэспубліканца Джо Лоту — амаль на 50%.
Дэ Блазіа стане першым дэмакратам на пасадзе мэра Нью-Ёрка, пачынаючы з 1989 года.
Дзеючы мэр горада Майкл Блумберг пераабіраўся на гэтую пасаду тройчы і ў цяперашніх выбарах не ўдзельнічаў.
Акрамя Нью-Ёрка, выбары прайшлі адразу ў некалькіх буйных гарадах і штатах ЗША.