З-пад Парафіянава. Прыехаўшы ў сваю старану, у каторай даўно не быў, пабачыў я, што старонка гэта пачынае прыпаднімацца з векавой цемнаты, пачынае кратацца. Ужо ёсць у нас сяляне каторыя і штучныя навозы купляюць, хоць, праўда, не так шмат такіх ёсць. А тыя, каторыя яшчэ не купляюць, пачынаюць думаць аб тым, каб купляць.

«НН». №45. 1913.

Галадоўка імя дэкрэту №4. Так, Аўтуховіч сапраўдны кіт у бізнэсе не вельмі вялікага Ваўкавыска. Яму асабіста належыць 18 машын «радыётаксі». Але што за недарэчныя зачэпкі? «Ніка-транс» і Аўтуховіч знаходзяцца ў суседніх памяшканнях. Заснавальніца «Ніка-трансу» – жонка прадпрымальніка. Кіроўцы працуюць у яго паводле дамоўленасцяў не так даўно, да гэтага вымусіў чацвёрты дэкрэт прэзідэнта (прадпрымальнік не можа мець больш за трох наёмных працаўнікоў). Вось дзе закапаны сабака.

«НН». №41. 2003.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0