Украінскі гурт «Океан Ельзи» аштрафавалі ў расійскім Саратаве за працу без афармлення неабходнага дазволу, паведаміла ў сераду ўпраўленне Федэральнай міграцыйнай службы Расіі па Саратаўскай вобласці, паведамляе Бі-Бі-Сі.
relax.com.ua
Па звестках ведамства, супрацоўнікі міграцыйнай службы 2 лістапада правялі пазапланавую праверку ў Саратаўскім лядовым палацы спорту «Крышталь», дзе праходзіў канцэрт гурту.
«У ходзе праверкі было ўстаноўлена, што дазвольных дакументаў на ажыццяўленне працоўнай дзейнасці на тэрыторыі Расіі музыкі не маюць і не афармлялі», - гаворыцца ў паведамленні ведамства.
У выніку дзевяцярых музыкаў гурту аштрафавалі на агульную суму 18 тыс. расійскіх рублёў (прыкладна 5 млн беларускіх), а арганізатары канцэрта абавязаны заплаціць 225 тыс. рублёў (64 млн беларускіх) за «незаконнае прыцягненне замежных мігрантаў да працы».
У снежні «Океан Ельзи» прыедзе ў Беларусь.
2 снежня выступіць у Віцебску, 3-га — у Магілёве, а 8 снежня пройдзе канцэрт у «Мінск-Арэне»