Былы навучэнец Коласаўскага ліцэю, хлопец-мадэль Дзяніс Бурко разам з Паўлам Доўнарам са студыі «Zvonka» запусцілі ў сацыяльных сетках відэапраект «Litara-A». Яны здымаюць хіпстэрскія літаратурныя відэа, у якіх моладзь па-беларуску чытае творы як беларускіх, так і замежных літаратараў.

Галоўная ідэя «Litara-A» — кожны ахвотны можа браць непасрэдны ўдзел у дзейнасьці праекту і суполкі: прачытайце верш ці прозу па-беларуску на камеру і дашліце відэа адміністратару суполкі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?