У Мінску затрымалі дзесяць чалавек, што чакалі вызвалення з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў Юрыя Рубцова, паведаміла ў сваім фэйсбуку Святлана Вінаградава.

Нагадаем, што жыхар Гомеля Юрый Рубцоў быў затрыманы ў нядзелю ў Курапатах і асуджаны на трое сутак за непадпарадкаванне міліцыі. Ён прыйшоў на акцыю ў майцы «Лукашэнка, сыходзь».

Сёння яго збіраліся сустракаць на Акрэсціна каля 10 чалавек, з іх затрымалі: Юлію Сакалову, Аксану Сцяпанаву, Паўла Вінаградава, Леаніда Кулакова, Марыну Цітову, Вольгу Нікалайчык, карэспандэнта газеты “Новы час” Вячаслава Пяшко і Юрыя Рубцова.

Затрыманых адвезлі ў РУУС Макоўскага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0