Забаўную гісторыю ў інтэрв’ю выданню sports.ru расказаў паўабаронца маскоўскага «Лакаматыва» Дзмітрый Тарасаў. Гаворка пра сенегальскага нападаючага Даме Н’Дойе.

«Ён проста меганезвычайны. Вось кажаш яму фразу па-расейску, ён не разумее, што яна азначае, але запамінае яе і ў дакладнасці паўтарае. Быў нядаўна выпадак на размінцы, мы знаходзіліся побач з Н'Дойе, і я вырашыў пажартаваць з яго. Ну, ведаеце, як дзецям паказваюць пальцам на грудзі, кажуць, маўляў, што гэта ў цябе тут запэцкана, яны нахіляюць галаву паглядзець, а вы іх хапаеце за нос. Дык вось Н'Дойе, мабыць, гэты жарт не ведаў. Калі я яго схапіў так, ён смяяўся проста нерэальна.

Мы кажам яму: « Н'Дойе, ідзі зрабі так другому ці трэцяму трэнеру, пасмяёмся ўсе разам ». Раптам падыходзіць да нас Станіслававіч (Кучук. – беларускі спецыяліст, галоўны трэнер «Лакаматыва» – «НН» ).

Н'Дойе асабліва не думае і паказвае яму на грудзі: «Коўч, што гэта?» Кучук, натуральна, галаву нахіляе, і Н'Дойе ўсёй далонню як за нос яго схопіць. Вы б бачылі вочы Кучука ў першыя секунды. Але ён не пакрыўдзіўся, у выніку заўсміхаўся і пасмяяўся. Мы потым Н'Дойе сказалі, каб ён так толькі з сябрамі рабіў. На што ён адказаў: «Нічога не ведаю, коўч - мой сябра!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0