Родную хату Чыжа ў Сабалях зробяць музеем? Фота Ягора Марціновіча.

Родную хату Чыжа ў Сабалях зробяць музеем? Фота Ягора Марціновіча.

Бізнэсмэн Юрый Чыж будуе ў сваёй роднай вёсцы Сабалі, што пад Бярозай, вялікі турыстычны комплекс.

Гатэль, музей, рэстаран, лыжная траса, канюшні, ферма па вытворчасці мармуровага мяса… Загадаў яму гэта зрабіць Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы летась падпісаў указ «Аб умовах стварэння турыстычнага культурна­этнаграфічнага комплекса «Наш родны кут Сабалi».

Агулам комплекс займае ўчастак у 333,4 га каля трасы М1. А На будаўніцтва амбітнага праекта «Трайпл» меўся выдаткаваць $15 мільёнаў, адкрыццё запланаванае на 2015.

Мясцовыя жыхары заўважылі на будаўнічай пляцоўцы салдат са Слуцкай вайсковай транспартнай часткі № 18­662. Як так: вайскоўцы ўтрымліваюцца за кошт бюджэту. А потым за «нашыя» грошы працуюць на прыватныя фірмы? Ды яшчэ і катаюцца ад часткі да месца «працы» па 200 км

Як высветлілася, паміж «Трайплам» і дэпартаментам транспартнага забеспячэння Міністэрства абароны была заключана дамова падраду. Паводле яе, шэсцьдзясят салдат тэрміновай службы рыхтавалі пляцоўку да будаўніцтва — чысцілі лес.

Мы спыталі ў дырэктара адной з мінскіх юрыдычных кансультацый, ці дазваляе закон вайскоўцам працаваць на прыватных фірмах. На яго думку, фармальна нічога супрацьпраўнага тут няма. Гаспадарчай дзейнасцю займаюцца ўсе вайсковыя часткі. Паводле указу, вайсковыя фарміраванні, у тым ліку транспартныя войскі, могуць выконваць работы ці аказваць паслугі на платнай аснове, калі гэта не супярэчыць іх статутным мэтам. Заробленыя грошы застаюцца ў іх распараджэнні.

Такое ж меркаванне і ў юрыста Андрэя Паротнікава. «Дэпартамент транспартнага забяспячэння як юрыдычная асоба мае права заключаць камерцыйныя дамовы. Паводле Канстытуцыі, формы ўласнасці роўныя, таму няма розніцы, хто з’яўляецца контрагентам: прыватнік ці дзяржаўная кантора», — тлумачыць ён.

Ёсць і пералік таго, што вайскоўцы могуць рабіць за грошы.

У яго ўваходзяць больш за два дзясяткі работ: земляныя, будаўнічыя, работы па аздабленні памяшканняў (пакрыццё падлогі, абліцоўка сцен), электрамантажныя, пракат бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання, дзейнасць грузавога транспарта, вытворчасць стальных канструкцый, здача другасных рэсурсаў і каштоўных металаў ды іншыя работы.

Таму, калі будзеце рабіць рамонт, паспрабуйце паклікаць на працу вайскоўцаў. Можа, як і Юрый Чыж, атрымаеце ўзвод салдат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?