Прыкладна а 15-ай гадзіне стала вядома, што міліцыя  затрымала людзей, якія прыйшлі сустракаць з турмы Юрыя Рубцова.

Затрыманых адвезьлі у міліцыю Маскоўскага раёну Менску. Сярод затрыманых Леанід Кулакоў, Марына Цітова, Вольга Нікалайчык, Павал Вінаградаў, Аксана Сцяпанава, Юрый Рубцоў, Юля Сакалова, журналісты Настасься Рэзьнікава і Вячаслаў Пяшко.

У пастарунку ў іх перапісалі рэчы і асабістыя дадзеныя, пратрымалі каля трох гадзінаў.

Як распавёў Свабодзе Ілья Дабратвор, у Рубцова зьнялі майку без складаньня пратаколу. Сам Рубцоў заявіў, што затрыманьні і арышт яго не стрымаюць, што ён далей будзе хадзіць у майцы. У яго такіх маек некалькі.

4 лістапада Юрыя Рубцова арыштавалі на трое сутак. Яго затрымалі 3-га пасьля шэсьця ў Курапаты.

Падчас акцыі Дзяды Юры Рубцоў прайшоў у майцы, на адным баку якой было напісана «Лукашэнка, сыходзь!», а на другім — «Чатыры разы прэзыдэнт — не! Гэта не прэзыдэнт, а цар-самазванец».

На пачатку шэсьця міліцыя патрабавала, каб Рубцоў зьняў майку. Аднак ён не паслухаўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?