Самы трывожны сігнал фінансавых праблем, што зноў паўстаюць перад Беларуссю: золатавалютныя рэзервы Нацбанка знізіліся на $575 млн за кастрычнік і на 1 лістапада склалі $6 млрд 813 млн. Пра гэта паведаміў Нацбанк.

Падзенне выклікана перадусім павышаным попытам прадпрыемстваў і людзей на валюту: Беларусь больш купляе за мяжой, чым прадае. Акрамя таго, на кастрычнік прыпалі новыя выплаты па замежных пазыках.

Далейшае падзенне рэзерваў у такім тэмп прымусіць урад пайсці на адну з трох магчымых контрмераў. Або адбудзецца чарговая дэвальвацыя рубля, або ўрад будзе вымушаны ў тэрміновым парадку прадаць штосьці з эканамічных актываў, або спатрэбіцца новы крэдыт Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС ці МВФ. У ніводнай з гэтых опцый пакуль не было канкрэтыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?