Дзяржаўны камітэт пагранічных войскаў Беларусі перайменаваны ў Дзяржаўны пагранічны камітэт, а пагранічныя войскі - у органы пагранічнай службы. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 25 верасня, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе прэзідэнта.

Неабходнасць прыняцця дакумента абумоўлена тым, што за гады, што мінулі з моманту ўтварэння пагранічных войскаў Беларусі, абстаноўка ў свеце і сітуацыя вакол краіны, на яе дзяржаўнай граніцы істотна змяніліся. На этапе стварэння перад пагранічным ведамствам стаялі задачы па забеспячэнню суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь. Цяпер некалькі пашырыліся і якасна змяніліся напрамкі дзейнасці пагранічнага камітэта. Прыярытэтнае значэнне набывае выкананне пагранічнай службай праваахоўных функцый па забеспячэнню на дзяржаўнай граніцы надзейнай перашкоды трансгранічнай злачыннасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?