Літоўская кампанія «Ханер» выступіць у ролі фундатара па будаўніцтве новага офіса кінастудыі «Беларусьфільм» і жылых дамоў на тэрыторыі, якую сёння займае кінастудыя «Беларусьфільм».

Асноўнай умовай, якую павінен выканаць фундатар, перш чым прыступіць да забудовы, з’яўляецца вынас да 1 красавіка 2008 года на тэрыторыю Мінскага раёна РУП «Аўтабаза Мінкультуры» і аўтагаспадаркі кінастудыі. Для гэтага прадастаўлены зямельны ўчастак 5,6 га у пасёлку Калодзішчы.

Ніякага конкурсу для выбару фундатара не праводзілася.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0