Валоданне дзвюма мовамі зніжае рызыку развіцця старэчага маразму і разумоваq слабасці (dementia), высветлілі амерыканскія навукоўцы, даследаванне якіх апублікавана ў навуковым часопісе Neurology.

Да такой высновы навукоўцы прыйшлі, правёўшы даследаванне сярод 650 чалавек, якія пакутуюць на пагаршэнне розуму.

У прыватнасці, ім удалося высветліць, што ў людзей, якія валодаюць і актыўна выкарыстоўваюць дзве мовы, у тым ліку замежныя, праблемы з розумам выяўляліся, у сярэднім, на пяць гадоў пазней, чым у астатніх.

Адкрыццё навукоўцаў тычыцца такіх захворванняў як хвароба Альцгеймера, сасудзістай дэменцыі і лобна-скроневай дэменцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?