Пра гэта заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка 6 лістапада на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях.

Адной з асноўных прычын гібелі работнікаў на вытворчасці з'яўляецца п'янства. Як паведаміў дырэктар Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Анатоль Садоўнічы, удзельная вага работнікаў, якія знаходзіліся ў момант гібелі ў стане алкагольнага ап'янення, павялічылася з 20,8% за студзень-верасень 2012 года да 31,5% за аналагічны перыяд гэтага года.

Гэта сведчыць аб тым, што кантроль з боку наймальнікаў недастатковы, у працоўных калектывах не створана атмасфера нецярпімасці да п'янства. На думку Анатоля Садоўнічага, неабходна павысіць матывацыю службовых асоб наймальніка і работнікаў да добрасумленнага выканання сваіх абавязкаў па ахове працы, умацавання працоўнай і вытворчай дысцыпліны.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?