У пятніцу, 8 лістапада, на таргах БВФБ беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,12% за кошт паслаблення еўра і расійскага рубля. Аднак даляр вырас да максімальнага значэння.

Так, курс даляра дадаў 20 рублёў да 9 250 беларускіх рублёў.

З пачатку лістапада ён вырас на 20 рублёў, а з пачатку года рост склаў ужо 680 рублёў.

Курс еўра сёння знізіўся адразу на 50 рублёў да 12 400 беларускіх. Зараз еўра знаходзіцца на мінімальным узроўні за апошнія 23 дні. З пачатку месяца еўравалюта страціла 250 рублёў.

Учора Еўрапейскі Цэнтрабанк нечакана для большасці эканамістаў у 2 разы панізіў уліковую стаўку. Гэта прывяло да таго, што еўра пачаў слабець да сусветных валют.

Мінімальны курс еўра ў гэтым годзе — 11 100 беларускіх рублёў, а максімальны — 12 680 рублёў.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,5 рубля да 284,0 беларускіх. Гэта мінімальнае значэнне за апошнія 25 дзён. З пачатку месяца рубель РФ аслабіўся да беларускага ўжо на 4,0 рублі.

Максімальны курс расійскага рубля ў гэтым годзе даходзіў да 289,5 рубля, а мінімальны зніжаўся да 265,5.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?