Гурт Рамана Арлова «У нескладовае» 10 лістапада выступіць на разагрэве ў легендарных брытанскіх рокераў Deep Purple, якія выступяць на «Мінск-Арэне» з прэзентацыяй альбом Now What?

«Так, мы насамрэч граем перад Deep Purple, — кажа лідар «У нескладовага» Раман Арлоў. – Нас запрасілі арганізатары канцэрта, мы пагадзіліся».

Гэты выпадак ледзь не першы ў гісторыі, калі прадстаўнікоў так званай школы класічнага року «разагравае» беларускамоўная каманда.

Deep Purple ужо выступалі ў Мінску, да таго перад гуртом выступалі англамоўныя каманды Yellow Brick Road і The Toobes. Апошніх брытанцы ўпадабалі настолькі, што паклікалі адкрыць таксама кіеўскі канцэрт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?