30 верасня парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Шэметаве і Найсвяцейшай Тройцы ў Засвіры з пастырскай візітацыяй наведае Апостальскі Адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка. Душпастырскае служэнне ў абедзвюх парафіях нясе Будслаўскі дэкан кс. Пётр Шарко.

У засвірскай парафіі напрыканцы візітацыі будзе асвечана памятная дошка ў гонар кс. Канстанціна Стэповіча — беларускага святара, пісьменніка, драматурга і філосафа, вядомага пад псеўданімам Казімір Сваяк.

З 1920 па 1926 гг. кс. Канстанцін Стэповіч працаваў у Засвіры. У 1926 г. з-за праблемаў са здароўем ён едзе ў Закапанэ, дзе ў гэтым жа годзе памірае. Кс. Канстанцін Стэповіч пахаваны на віленскіх могілках Роса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?