Сёння ў Гродне распачала працу VІ міжнародная навуковая канферэнцыя «Гарадзенскі соцыум: гісторыя і памяць» Двухдзёння канферэнцыя адбываецца ў межах традыцыйных грамадскіх Дзён святога Губерта, апякуна Гродна. Удзел бяруць больш 30 гісторыкаў з Беларусі, Польшчы і Літвы.

«Гарадзенскі соцыум: гісторыя і памяць» засяродзіцца на праблематыцы сацыяльнай гісторыі.

У цэнтры даследчай увагі – гарадскі socium, а менавіта сацыяльнае жыццё горада, яго структура, сістэма сацыяльных адносінаў ды іх эвалюцыя. Галоўным героем канферэнцыі з’яўляецца Гараджанін як суб’ект лакальнай гісторыі, а таксама гісторыка-культурнае асяроддзе, у якім праходзіла яго жыццё.

Канферэнцыя працуе ў двух секцыях: «Гараджане эпохі Вялікага Княства Літоўскага» (мадэратар к.г.н. Віталь Галубовіч) і «Горад і яго жыхары ў ХІХ – ХХ стст.» (мадэратар д.г.н. Алесь Смалянчук).

Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваныя.

Канферэнцыя прысвечана памяці гісторыка Міхася Чарняўскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?