Начальнік упраўленьня грамадзкіх аб’яднаньняў Міністэрства юстыцыі Алег Сьліжэўскі ў эфіры Беларускага радыё аб прычынах ліквідацыі палітычных партый:

«Хачу правесці параўнанне заканадаўства Беларусі з заканадаўствам іншых краін. У Расіі для таго каб стварыць партыю, патрабуецца не менш за 50 тыс. чалавек. Можна, безумоўна, запярэчыць, што Расія ў дзесяткі разоў і па плошчы, і па насельніцтву большая за Беларусь... Прывяду іншы прыклад. Месяц таму я быў у якасці міжнароднага назіральніка на выбарах у ніжнюю палату парламента Казахстана. Там я цікавіўся, як ствараюцца і дзейнічаюць партыі ў гэтай рэспубліцы. Для таго каб зарэгістраваць партыю, неабходна таксама не менш за 50 тыс. чалавек. А Казахстан, хоць ён і займае, здаецца, 9-е месца ў свеце па плошчы, па насельніцтву толькі ў паўтара раза пераўзыходзіць нашу краіну».

Варта нагадаць, што Алег Сьліжэўскі ўнесены ў сьпіс асобаў, якім забаронена выдача віз краінамі Эўрасаюзу, як чыноўнік, якога ў Эўропе падазраюць у дзейнасьці, накіраванай на парушэньн правоў і свабодаў грамадзянаў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?