Паўабаронца БАТЭ Аляксандр Глеб пракаментаваў перамогу ў чэмпіянаце Беларусі, здабытую ў матчы супраць «Тарпеда-БелАЗа», а таксама падзяліўся далейшымі планамі.

«Нічога не мяняецца. БАТЭ як заўсёды лепш за ўсіх. Маглі выйграць чэмпіянат і раней, але і цяпер гэта таксама вельмі прыемна. Тым больш што матч з «Тарпеда» атрымаўся добры - відовішчны і выніковы. Да таго ж удалося парадаваць і сваіх заўзятараў, якіх на трыбунах было нямала. Так што ўсе крута. што далей?

Я з БАТЭ сыходжу — гэта не сакрэт», — паведамляе Прессбол.

32-гадовы А. Глеб гуляў за БАТЭ у 1999-2000 гг. адкуль з'ехаў у Еўропу (найперш «Штутгарт», затым «Арсенал» ды інш.), вярнуўся ў барысаўскі клуб летам 2012 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0