Заможны наведвальнік начнога клуба ў Мінску стаў ахвярай сваёй знаёмай па сацыяльных сетках.

Малады чалавек адпачываў са сваёй дзяўчынай у адным з мінскіх начных клубаў. У іх кампаніі былі і дзве сяброўкі, з якімі парачка пазнаёмілася ў сацыяльных сетках і пра якіх акрамя іх псеўданімаў (так званых нікаў) мала што ведала.

Бліжэй да раніцы ад выпітага спіртнога хлопцу стала дрэнна, і ён выйшаў на вуліцу. На ганку малады чалавек знепрытомнеў і паваліўся. Яго дзяўчына ў паніцы спрабавала злавіць таксі, каб адвезці спадарожніка дамоў. У гэты ж час неабыякавыя наведвальнікі клуба выклікалі хуткую, а знаёмыя па сацсетках таксама вырашылі аказаць дапамогу і спагадліва прыселі каля маладога чалавека.

Брыгада хуткай дапамогі прывяла хлопца ў прытомнасць, а праз некаторы час ён выявіў прапажу гадзінніка маркі Storm, дарагога тэлефона і грошай. Агульная сума ўрону склала больш як 19 млн. рублёў.

Падчас праведзеных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што зладзейкай аказалася 19-гадовая знаёмая маладога чалавека па сацыяльных сетках. Пакуль ён знаходзіўся ў стане непрытомнасці, яна скрала яго рэчы і грошы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?