У аўторак, 12 лістапада, у Мінску (вул. Кульман, 4) у офісе прафсаюзаў РЭП адбудзецца сустрэча з лідарамі аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталём Рымашэўскім і Паўлам Севярынцам.
Пачатак сустрэчы а 18:00.
Падчас сустрэчы будзе абмеркаванае становішча ў Беларусі, адзінства апазіцыі і абранне адзінага кандыдата, мясцовая кампанія, патрэба маральнай рэвалюцыі ў Беларусі.
0
0
0
0
0
0