Яго абвінавачваюць у арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства — паводле артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Уранку 11 лістапада Зміцер выйшаў на пляцоўку побач з аблвыканкамам з плакатам: «Спыніце продаж алкаголю каля школаў». Праз гадзіну да пікетоўца пад’ехала патрульная машына.

Маёр міліцыі Уладзімір Недабой даставіў Змітра Карашкова ў Цэнтральны РАУС, каб скласці пратакол аб парушэнні парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства ці пікетавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?