У мэтах выканання пятнічнага Указа Лукашэнкі на прадпрыемствах пачалася тэматычная аператыўная праверка. Пра пачатак праверак у Мінску паведаміў старшыня Мінскага гарвыканкама Мікалай Ладуцька.

У сталіцы ўжо агледжаны тэрыторыі 193 прадпрыемстваў. Нездавальняючае становішча спраў кантралёры заспелі на 61 аб'екце, у тым ліку на МЗАЛ, заводзе шасцерняў, «Тэрмапласце» і «Мінскпраектмэблі».

Парадак камісія адзначыла на МАЗе і «Кераміне».

Галоўны санітарны ўрач Мінска Наталля Жукава выдзеліла дзве найважнейшыя праблемы, выяўленыя на прадпрыемствах. Па-першае, яны маюць значныя тэрыторыі, якія не выкарыстоўваюцца. Акрамя таго, не адпрацаваная тэхналогія збору, здачы і ўтылізацыі прамысловых адкідаў.

У прадпрыемстваў ёсць два дні, каб навесці парадак інакш гэта можа абярнуцца жорсткім пакараннем для адміністрацыі, папярэдзіў Ладуцька.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?