Мабільны аператар МТС падвёў вынікі першага тыдня працы «Мабільнай бібліятэкі» на Плошчы Якуба Коласа. Наведвальнікі загрузілі на мабільныя прылады больш за 36 тысяч кніг, а аўдыторыя віртуальнай чытальнай залы перавысіла 4 700 чалавек.
MTS.by
Лідарамі па колькасці запамповак сярод прадстаўленых на віртуальных стэлажах твораў сталі кнігі замежных і беларускіх аўтараў, як сучасных, так і класікаў.
Самай папулярнай, паводле версіі жыхароў і гасцей Мінска, стала англійская паэтка і раманістка Шарлота Бронтэ. Таксама прыцягнуў увагу мінскіх кнігачытаў амерыканскі фантаст Рэй Брэдберы.
Прыкладна аднолькавую папулярнасць заваявалі Гётэ, Уайльд, Уэлс і Гамер. Сузор'е замежных класікаў паспяхова дапоўнілі і беларускія прозвішчы, паведамляе прэс-служба МТС: аўдыторыя «Мабільнай бібліятэкі» аддае перавагу твораў Васіля Быкава, Максіма Гарэцкага, Якуба Коласа і Людмілы Рублеўскай.
Па выніках чытацкай актыўнасці сфармаваўся ТОП -10 папулярных кніг «Мабільнай бібліятэкі» МТС:
Шарлота Бронтэ «Джэн Эйр»;
Рэй Дуглас Брэдберы «Віно з дзьмухаўцоў»;
Ёган Вольфганг фон Гётэ «Фаўст»;
Васіль Быкаў «Альпійская балада»;
Максім Гарэцкі «Дзве душы»;
Герберт Уэлс «Вайна светаў»;
Оскар Уайльд «Партрэт Дарыана Грэя»;
Гамер «Адысея»;
Людміла Рублеўская «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега»;
Якуб Колас «Выбраныя творы».
Віртуальная чытальная зала з творамі беларускай і замежнай літаратуры працягне працу ў Мінску на плошчы Якуба Коласа да 17 лістапада.