»Я на этой неделе узнал о планирующемся концерте (прім: группы «Назарет» в Минске). Что меня лично очень обрадовало». Аляксандр Зімоўскі

«…..люблю запустить старую радиолу (у меня довольно большая коллекция) и послушать Эллу Фицжеральд, Оскара Строка, Леонида Утесова, Глена Миллера и Эдди Рознера". Павал Якубовіч

З матэрыялаў Саўбелкі на мінулым тыдні

Падумаў – а што калі музычныя забабоны вызначаюць паводзіны нашай любімай эліты.

Карла Маркса 38. Па карыдорах адміністрацыі ідзе Павал.Я. Нечакана з-за павароту на яго прыгае Саша З.

Саша: стаяць! Калі не назавеш дзесяць альбомаў Назарэту, атрымаеш у бубен!

.

Павал: фу, ты! Напужаў. Калі ты бросіш свае рокерскія закіндоны 70-ых?

Саша: Ладна, Ізотавіч. Што гэта ў цябе за кружэлка. Божа, які стары кал. Лайф Эллы Фіцжэральд у Берліне 54-га. Ты, што гэта слухаеш? Ніколі не думаў, што ты такі калхазан! Ідзі, яшчэ пад Зыкіну пакалбасся – «Валенкі-валенкі».

Павал: Ты ведаеш, якая гэта сіла - джаз. Памятаю, пасля таго як нам адмянілі прыферэнцыі, трэба было пісаць каментар рэдакцыі. Ну, я пачынаў: «нам усім хана. Дарагія чытачы СБ, калі буду на нарах у Гаазе. Не забывайце дасылаць перадачы». Тут раптам пачуў сінкопу Бенні Гудмана і зразумеў, што жыццё цудоўнае. Выдаў у нумар зусім іншае: «То, о чем вслух мечтали г.г. Федынич, Бухвостов и компания, — сбылось. Беларусь исключена из системы торговых преференций….Ну и мошенники, — говорила моя покойная бабушка Тэкля…Позорники!»

Саша: Не, рок - гэта моц! Вось была права, з тым блакітным латышскім дыпламатам. Не хацеў шчыра кажучы гэта смецце на публіку выносіць! Гэта ж мараль. Дзеці целек глядзяць. Прышоў дамоў, на пілоце паставіў маладых роллінгаў. Ай кен гэт ноу – сатісфэкшон! Думаю, да пайшлі вы ўсе ў асс. Даёш сэкс і рок-н-ролл! Паказалі голую голую сраку на усю краіну. Мы рокеры – на усё па барабану!

Павал: Ой, глядзі, Натаха П. прэцца. Вітаю, Наталі, як там босс?

Натаха (здыммаючы навушнікі плеэру): падсеў бацька капітальна на Кікабідзэ. Паслухаў, ягоны «Чыта, ріта, чыта, маргарыта» і кажа: «грузінскіх дыпляматаў хачу». Ладна, пайшла я – трэба неяк на ліст апазіцыі наконт Еўрапейскага маршу рэагаваць. Што б такога прыдумаць?

Саша: Дарэчы, што, герла, слухаеш?

Натаха (надзявыючы навушнікі): я стабільна фанат шансону.

Сыходзіць напяваючы:

Очистят все карманы и снимут всю одежду

И в камеру посадят и скажут:"Посиди!"

А где-то поздно ночью выкинут, как гада

И ска-ска-скажут:"Домой иди"

Вытрезвитель! Помогите мне, друзья

Не давайте мне бухла

Дайте лучше закурить

Сигарету "Честерфилд"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?