Рэгіянальная канфэрэнцыя кааліцыі "Іншая Расея" ў Санкт-Пецярбургу падтрымала ў нядзелю 23 верасьня кандыдатуру Гары Каспарава, лідэра Аб'яднанага грамадзянскага фронту (АГФ), у якасьці адзінага кандыдыта ад апазыцыі на прэзыдэнцкія выбары 2008 году.

Такія канфэрэнцыі, галоўнай мэтай якіх ёсьць вылучэньне адзінага кандыдата апазыцыі, які ў сакавіку 2008 году будзе спаборнічаць з кандыдыатам Крамлю, адбылія ўжо ў звыш 40 рэгіёнах Расеі.

У некаторых рэгіёнах з прычыны абструкцыі з боку уладаў канфэрэнцыі "Іншай Расеі" не мелі выніку. Гэтак было ў Маскве, Ніжнім Ноўгарадзе, Смаленску, Чэлябінску й Чувашыі.

"Іншая Расея" аб'ядноўвае палітыкаў лібэральных і левых поглядаў, якія выступаюць супраць палітыкі прэзыдэнта Уладзімера Пуціна. Па-за АГФ Каспарава дзейнічае Рэспубліканская Партыя Расеі Уладзімера Рыжкова й Нацыянал-бальшавіцкая Партыя Эдуарда Лімонава.

Галоўнымі супернікамі Каспарава, былога чэмпіёна сьвету па шахматах, зьяўляюцца былы прэм'ер Міхаіл Касьянаў, былы старшыня Цэнтральнага банку Расеі Віктар Герашчанка, а таксама эміграцыйны пісьменьнік і абаронца правоў чалавека Уладзімер Букоўскі.

У Пецярбурзе дадаткова супернічаў з ім вядомы мясцовы палітык Сяргей Гуляеў. Каспараў перамог згодна выніку галасаваньня 111:76.

У панядзелак сваю рэгіянальную канфэрэнцыю "Іншая Расея" будзе паўторна спрабаваць правесьці ў Маскве.

Выбары прэзыдэнта ў Расеі адбудуцца 2 сакавіка 2008 году. Папэрэдне йм – 2 сьнежня – выбары парлямэнту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?