Тарыфы на паслугі ЖКГ да канца году ня зьменяцца, паведаміла БелТА са спасылкай на Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.

На адной з апошніх прэс-канфэрэнцыяў намесьнік міністра жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Сяргей Сушко абверг распаўсюджаную некаторымі СМІ інфармацыю пра ініцыятыву яго ведамства аб магчымым падвышэньні тарыфаў зь 1 кастрычніка на 25 %, зазначыўшы, што такімі пытаньнямі займаецца Міністэрства эканомікі. Ён пакінуў без адказу закіды журналістаў наконт таго, што менавіта яго ведамства ініцыюе перагляд тарыфаў на паслугі ЖКГ і рыхтуе адпаведную нарматыўную базу дзеля іх зьмяненьня з наступнай перадачай яе ў Міністэрства эканомікі.

Нагадаем, што паводле плянаў Міністэрства насельніцтва мусіла сёлета аплачваць выдаткі за паслугі ЖКГ на 41 %. Аднак па стане на верасень удалося атрымаць толькі 34 %.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?